Музей воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І. Грыцаўца

Першапачаткова музей воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І. Грыцаўца быў створаны ў 1969 г. на базе СШ № 107 г. Мінска і прысвечаны С.І. Грыцаўцу. У наступныя гады музей быў дапоўнены матэрыяламі аб лётчыках, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Профиль: | Исторический |
Дата открытия: | 1969 год |
Количество залов: | 1 |
Першапачаткова музей воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І. Грыцаўца быў створаны ў 1969 г. на базе СШ № 107 г. Мінска і прысвечаны С.І. Грыцаўцу. У наступныя гады музей быў дапоўнены матэрыяламі аб лётчыках, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1999 г. былі абноўлены экспазіцыі, і музей набыў іншы профіль — музей воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэта было зроблена з нагоды 10-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана. У сувязі з ліквідацыяй СШ № 107 музей воінаў-інтэрнацыяналістаў па просьбе маці загінулага воіна-афганца, былога вучня школы Дзмітрыя Манкевіча, быў перададзены гімназіі № 9. Манкевіч Лідзія Яфімаўна ўзначальвала рэспубліканскую асацыяцыю ўдоў і маці загінуўшых воінаў-афганцаў. Новы этап работы музея на базе гімназіі № 9 пачаўся 18.02.2005 г
Колькасць экспанатаў: 358, у тым ліку асноўнага фонду 248. Музей ганарыцца сваімі каштоўнымі экспанатамі. Гэта макеты зброі, парашут, палявая радыёстанцыя, асабістыя рэчы загінуўшых афганцаў (перададзеныя роднымі) — мундзір, шлемофон, штодзённае салдацкая форма, салдацкі рэмень, а таксама ўзнагародныя дакументы, фатаграфіі, карта Афганістана, зямля Афганістана, асколак снарада рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Град». Асаблівую каштоўнасць мае бюст С.І. Грыцаўца, які падараваў музею ў 1967 г. скульптар 3. Азгур.
Качаванава Ганна Аляксандраўна
тел. 243-04-21, +375292713757
— Аглядная;
— Двойчы герой Савецкага Саюза Сяргей Іванавіч Грыцавец;
-«І буду жыць у кароткім слове памяць» (аб загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах);
— Гісторыя аднаго подзвігу (Д. Манкевіч);
— Ваш гераізм ніколі не забудзецца;
— Вызваленне ад Чорнай чумы;
Музей мае 4 экспазіцыі:
- “Двойчы герой Савецкага Саюза Сяргей Іванавіч Грыцавец”;
- «І буду жыць у кароткім слове памяць» (аб загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах);
- «Прабач, мой сябар, што ты загінуў, а я ўсяго паранены» (аб ветэранах вайны ў Афганістане);
- “Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца…”.
Обзорные и тематические экскурсии по предварительной договоренности.
Сообщения могут отправлять только зарегистрированные пользователи.
Для просмотра скрытого содержимого вы должны войти или зарегистрироваться на сайте.








КОНТАКТЫ:
Адрес: | ул. Седых, 10 |
Телефон: | 243-04-21 |
E-mail: | gymn9@minsk.edu.by |
Сайт: | gymn9.minsk.edu.by |