Музей "Пад стрэхамi продкау"

Музей быў адкрыт загадам дырэктара СШ №209 г. Мінска ад 23.02.1999. Рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ў 2011 г. краязнаўчаму музею быў прысвоены статус «народны».
Профиль: | Краеведческий |
Дата открытия: | 1999 год |
Количество залов: | 1 |
Музей быў адкрыт загадам дырэктара СШ №209 г. Мінска ад 23.02.1999. Рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ў 2011 г. краязнаўчаму музею быў прысвоены статус «народны».
Колькасць экспанатаў асноўнага фонду ў 2019 г. – 1000, дадатковага – 325.
Найбольш значнымі і цікавымі экспанатамі музея з’яўляюцца: каменныя сякеры, матыгі, рубіла, цясла, наканечнікі стрэл, праколкі першабытных людзей, калекцыя самавараў, падсвечнікі, газеты, часопісы, мастацкая педагагічная літаратура XIX-XX ст., франтавыя газеты, лістоўкі, лісты і паштоўкі, асабістыя рэчы ветэранаў і многія іншыя экспанаты.
Шляхі камплектавання фондаў музея разнастайныя: экспедыцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці, Гомельская вобласці; экскурсіі па месцах баявой славы; паходы па месцах аперацыі “Багратыён”; падарункі экспанатаў музею вучнямі, настаўнікамі, бацькамі школы.
Школьны краязнаўчы музей з’яўляецца невычарпальнай крыніцай для павышення эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу. Магчымасці музея ва ўрочнай дзейнасці (тэмы заняткаў):
для вучняў 6-ых класаў: “Першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі Беларусі”, “Славянская культура X-XIV ст.”;
для вучняў 1-11-ых класаў: “Культура Беларусі XVIII-XX ст.”;
для вучняў 1-6-ых класаў: “Беларуская народная творчасць”;
для вучняў 1-11-ых класаў: “Вялікая Айчынная вайна ў памяці народа”.
Разнастайная і методыка выкарыстання краязнаўчага матэрыялу на ўроках:
правядзенне ўрокаў гісторыі непасрэдна ў музеі (шляхам экскурсій);
увоздіны краязнаўчага матэрыялу ва ўрок шляхам кароткіх паведамленняў школьнікаў;
запрашэнні на ўрокі сведкаў гістарычных падзей.
Руководитель:
Баскин Яков Аркадьевич
“Культура Беларусі XVIII-XX ст.”;
“Беларуская народная творчасць”;
“Вялікая Айчынная вайна ў памяці народа”.
Асноўнымі экспазіцыямі музея з’яўляюцца:
1. Прылады працы і прадметы побыту першабытных людзей эпохі неаліту і бронзы.
2. Этнаграфічны куток музея
3. “Пісьменныя і рэчавыя гістарычныя крыніцы XIX – пачатку XX ст.”
4. “Нумізматыка”
5. Адзін з раздзелаў музея прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
6. “Старонкі школьнай гісторыі”
7. У выніку актыўнай пошукавай работы савета музея, у складдзе вучняў і іх бацькоў, настаўнікаў, аформлены экспазіцыі: “Так адыходзіла Сталінская эпоха”, “Касмічная эпапея Савецкага Саюза”, “Боль мой — Афганістан”, “Старонкі школьнай гісторыі”,
Калекцыі музея:
1. пісьмовыя крыніцы (часавыя рамкі XIX-XX ст.);
2. рэчавыя помнікі (каля 3000 гадоў таму назад – XX ст.);
3. нумізматыка (часавыя рамкі XVII-XX ст.);
4. фалерыстыка (часавыя рамкі XX ст.);
5. тканіны (часавыя рамкі XX ст.);
6. кераміка (часавыя рамкі XIX-XX ст.);
7. посуд (часавыя рамкі XIX-XX ст.);
8. музычныя інструменты (часавыя рамкі XX ст.);
9. механізмы (часавыя рамкі XX ст.);
10. прылады і прыстасаванні (часавыя рамкі XVIII-XX ст.).
Пн-Пт
9.00-18.00
Сообщения могут отправлять только зарегистрированные пользователи.
Для просмотра скрытого содержимого вы должны войти или зарегистрироваться на сайте.







КОНТАКТЫ:
Адрес: | ул.Рафиева 91 |
Телефон: | 380-29-04 |
E-mail: | sch209@minsk.edu.by |
Сайт: | sch209.minsk.edu.by |