Музеи учреждений образования г. Минска

Учреждение образования “Минский государственный туристско-экологический центр детей и молодежи”

Музеи учреждений образования г. Минска

Музей "Невычэрпная крыніца гісторыі”

Музей быў заснаваны ў 1987 годзе пасля першай фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі ў в.Галаўцы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

Профиль:Краеведческие музеи
Дата открытия:5 сентября 1994
Количество залов: 3

Музейны фонд класіфікуецца па наступных тыпах:

  • Першы ўключае выяўленчыя крыніцы, сярод якіх прадстаўлены станковы жывапіс – абраз Смаленская Маці Боская з дзіцём на руках 19 ст., бюст Рымы Шаршнёвай скульптара Кандрацьева Дзяніса Уладзіміравіча.
Читать далее

  • У другім — пісьмовыя крыніцы. Каштоўнасцю з’яўляецца рукапіс кнігі былога вучня даваеннай 25-ай школы імя А. Чарвякова Барыса Маркавіча Млынскага “Страницы жизни времен катастрофы”, асабістыя справы настаўнікаў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Паграбнога Івана Фёдаравіча і Апарашывай Таццяны Мікалаеўны, аўтабіяграфія першага дырэктара пасляваеннай 25 школы імя Р.Шаршнёвай Бабахінай Анастасіі Раманаўны, напісанай ёю ад рукі; асабістая страва першай піянерважатай Гарохавай Вольгі Якаўлеўны; рукапісы вершаў сына першага дырэктара даваеннай 25 школы імя Чарвякова Вадэйка Рэма Іосіфавіча, пісьмы з фронту яго брата Аркадзя, яго асабістыя дакументы,дакументы Трэйсцера Міхаіла Абрамавіча, Рудэрмана Льва Мендалевіча, Карандзей Зінаіды Іванаўны– таксама вучняў даваеннай школы, пісьмы , асабістыя дакументы і граматы першага дырэктара даваеннай 25 школы імя Чарвякова Вадэйка Іосіфа Сцяпанавіча, газеты “Савецкая Беларусь” 1943, 1952, 1964 пра подзвіг Р.Шаршнёвай, асабістыя дакументы бацькі Р. Шаршнёвай – Івана Іванавіча Шаршнёва, газета 1923 г. “Беларуская вёска”, “Піянерская праўда” 1953 г., кнігі старых гадоў выдання. Сярод іх: “Тлумачальны слоўнік” к .19ст., кніга гумарыстычных часопісаў з карыкатурамі “Развлечение” 1870г., т. 23, Бібліятэка вялікіх пісьменнікаў “Мальеръ” т. 1, 1900г. , падручнік для царкоўна-прыходскай школы – 19ст., каляндар Мінскай губерні 1907 г.; пахвальныя граматы першага дырэктара пасляваеннай школы Бабахінай А.Р., настаўнікаў пасляваеннай школы Апарышавай Таццяны Мікалаеўны, Шандоры Рэгіны Аляксееўны, першай піянерважатай Гарохавай Вольгі Якаўлеўны арыгіналы, пісьмаў з фронту Шаршнёвай Р.І., пісьмы баявых сяброў Шаршнёвай Р.І., пісьмы маці Шаршнёвай з Любані, Масквы, Мінска, Арэнбургскай вобл.
  • Трэці тып-– рэчавыя помнікі. Каштоўнасцю з’яўляюцца медныя манет ы(173 адзінкі) ВКЛ-17 ст., медныя манеты 1908, 1913, 1855, 1841, 1879, 1851, 1852 гг., , часткі ваеннай зброі, ваеннае абмундзіраванне, асабістыя рэчы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, каштоўныя аблігацыі 19 — 20 ст., форменнае вайсковае адзенне – 20 ст., школьнае форменнае дзявочае і мужчынскае адзенне – 20 ст., веер – 19 ст., 57 ручнікоў –з розных рэгіёнаў Беларусі – 20 ст., куфры, кованыя жалезам, тульскія медныя самавары 1870 г. фабрыкі Васіля Іванавіча Баташова, медны посуд– 19 ст., гармонь і бубен – 19 ст., арыфмометр — 20 ст., люстэрка ў бронзавай аправе – 19 ст., кросны 20 ст., жорны – 20 ст., ступы – 20 ст., прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва , вышытыя гладдзю і крыжыкамі– 20ст., фотаапараты фірмы “Зеніт”–20 ст. , дзіцячыя цацкі –20 ст., школьная атрыбутыка –20 ст., юбілейныя медалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, значкі, прыборы ўзбраенняў, рыштунак салдат.
  • Чацвёрты тып- аўдыёвізуальныя крыніцы, прадстаўлены фотаздымкамі з сямейных архіваў настаўнікаў пасляваеннай 25–ай школы, вучняў даваеннай 25-ай школы, з жыцця сям’і Р.Шаршнёвай, падараваных роднай сястрой Р.Шаршневай Алай Іванаўнай., аўдыёкасеты , відэакасеты і дыскі з работай музея па напрамках “Беларускі побыт”, Патрыёты Бацькаўшчыны, “Летапісанне школы”, грампласцінкі з запісам песень мінулых гадоў, негатывы на ролікавых плёнках, кіна–фотадакументы, слайды, фотаальбомы.

Руководитель музея:

Похваленная Алина Казимировна

+375-17-341-07-77

Лекцыі праводзяцца для настаўнікаў, вучняў, гасцей школы па дамоўленасці на англійскай, рускай і беларускай мовах.

Сем цудаў музея-“Куфры- жыццё чалавечае”
“Гарадскі побыт канца 19 пачатку 20 стагоддзя”
“Плеценыя вырабы”
“Мастацтва гліны і агню”
“Беларускія нацыянальныя стравы і народны этыкет” 
“Беларускія музычныя інструменты”
“Пад пошум жытнёвага мора”
“Беларускае народнае рамяство-шапавальства”
“Асвятляльныя прыборы” 
“Ад сініх кветак да кашуль дзетак»

Читать далее

Творчыя экскурсіі –спектаклі :

“Крылы ільняныя-ручнікі”, ”Мая незабыўная, мая 25-ая”, “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”.,”Таямніцы малой Радзімы”, “Незабыўнымі сцежкамі Рагачоўскага краю”.

Экскурсіі на ваенную тэматыку :

1. Яе імя носіць наша гімназія( пра баявы подзвіг Р.Шаршнёвай).
2. Алея піянераў-герояў у гімназіі.
3. Настаўнікі гімназіі — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
4. Іх імёнамі названы вуліцы Заводскага раёна.
5. Радок “Звязды” ў гісторыі краіны
6. Летапіс вайны ў вучнях і настаўніках даваеннай 25 школы
7.”Гэта памяць ізноў ад зары да зары так трывожна гартае старонкі”
8. Актуальныя пытанні Халакоста на тэрыторыі г.Мінска
9. Гісторыя дзяржавы ў навагодніх цацках
10. Трасцянец – месца смутку. Трасцянец – месца памяці
Створана лектарская група з 21 вучня на базе музея па наступных тэмах:
1. Інтэр’ер беларускай хаты (аглядавая на беларускай і англійскай мовах).
2. Мастацтва гліны і агню
3. Беларускае нацыянальнае адзенне.
4.Крылы ільняныя– ручнікі
5. Ад сініх кветак – да кашуль дзетак.
6. Мелодыі дрэва
7. Куток гаспадыні і гаспадара
8. Асвятляльныя прыборы
9. Царкоўнае краязнаўства
10. Батлейка
11. Нацыянальныя музычныя інструменты
12. Гарадскі побыт кан. 19-пач.20 ст.
13. Салома замест золата
14. Сялянскае падвор’е

Асноўныя раздзелы:

І. Этнаграфія і народнае мастацтва.

Прадстаўлены наступнымі тэмамі:
• Мастацтва гліны і агню;
• Прылады хатняга асвятлення;
• Ад сініх кветак – да кашуль дзетак;
• Куток гаспадыні і гаспадара;
• Крылы ільняныя – ручнікі;
• Народныя музычныя інструменты;
• Інтэр’ер беларускай хаты;
• Гарадскі побыт канца 19-пач. 20 ст.;
• Мелодыі дрэва;
• Царкоўнае краязнаўства;
• Салома замест… золата;
• Па адзенні сустракаюць;
• Ад дабра ў полі – да хлеба на стале;
• Сялянскае падвор’е

Читать далее

II. «Патрыеты Бацькаўшчыны «

Прадстаўлены наступнымі тэмамі:
• Ваенная экспазіцыя ў форме зямлянкі
• У вайны не жаночы твар (подзвіг Р.І.Шаршневай — выпускніцы даваеннай 25-ай школы імя А.Чарвякова).
• Выпускнікі даваеннай 25-ай школы — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікі тыла.
• Настаўнікі гімназіі — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
• Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Заводскага раёна г. Мінска

ІIІ. «Летапісанне школы»

Прадстаўлены наступнымі тэмамі:
1. Школа да рэвалюцыі 1917г. (дакументы пра школу, школьная атрыбутыка)
2. Мая незабыўная, мая 25-ая (гісторыя даваеннай 25-ай школы імя А.Чарвякова) 1918-1941гг.
А) дакументы пра школу;
Б) школьная атрыбутыка тых далёкіх часоў;
В) настаўніцкі калектыў;
Г)выпуск1939г., 1941г.;
Д) гонар даваеннай 25-ай школы.
3. Школа № 25 у 1958-1990гт. (ІІ-ое нараджэнне школы).
А) дакументы аб пасляваеннай школе імя Р.Шаршнёвай;
Б) школьная атрыбутыка;
В) пошукавая работа;
Г) загад аб прысваенні школе імя Р. Шаршневай;
Д) традыцыі школы;
Е) дэканат школы;
Ж) кафедры настаўнікаў;
3) выпускнікі-медалісты нашай школы з 1958г.
К) імі ганарыцца школа.
4.1990-2001 гг.
А) Школьнае брацтва.
Б) Школа-гімназія
5.(ПІ-ае нараджэнне школы)2001-3000г.
А) Дакументы аб гімназіі.
Б) Традыцыі гімназіі.

Пн-Пт 9:00–19:00

Сб 9:00–16:00

Сообщения могут отправлять только зарегистрированные пользователи.

Для просмотра скрытого содержимого вы должны войти или зарегистрироваться на сайте.

 

КОНТАКТЫ:

Адрес:ул. Краснослободская, 84
Телефон:+375-17-341-07-77
E-mail:gymn25@minsk.edu.by
Сайт:http://gymn25.minsk.edu.by

Добавить комментарий

Войти с помощью: