Музей «Беларуская хатка»

Гімназічны музей «Беларуская хатка» ствараўся агульнымі намаганнямі. З 2007 г. навучэнцамі, бацькамі і педагогамі нашай гімназіі збіраліся прадметы культуры і побыту, якія сталі этнаграфічнымі экспанатамі музея
Профиль: | Этнографический |
Дата открытия: | 2007 год |
Количество залов: | 1 |
Гімназічны музей «Беларуская хатка» ствараўся агульнымі намаганнямі. З 2007 г. навучэнцамі, бацькамі і педагогамі нашай гімназіі збіраліся прадметы культуры і побыту, якія сталі этнаграфічнымі экспанатамі музея. Большасць экспанатаў было прывезена з г. Лагойска і Лагойскага раёна. Ёсць экспанаты, якія прывезены з іншых рэгіёнаў Беларусі: кашы — з Пінска, экспазіцыя, прысвечаная ткацтву, — з г. Гродна. У 2017 г. музей «Беларуская хатка» быў зачынены ў сувязі з пераносам у новае памяшканне і рэканструкцыяй, што прадаставіла магчымасць распрацоўкі новай канцэпцыі арганізацыі музейнай прасторы і ўкаранення сучасных інтэрактыўных формаў і метадаў работы, накіраваных на актыўнае ўзаемадзеянне і дыялогавае зносіны педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў.
Новы этап работы музея пачаўся 01.09.2018 г.
Качаванава Ганна Аляксандраўна
тел. 243-04-21, +375292713757
— Аглядная;
— Рушнік як сімвал лёсу;
— Гаспадарчыя прылады;
— Свет гаспадыні;
Экспанаты музея, якіх на сёння 172, сістэматызаваны ў наступных экспазіцыях:
“Ткацтва”,
“Хлеб усяму галава”,
“Свет гаспадыні”,
“Гаспадарчыя прылады”,
“Тэхніка савецкага пасляваеннага перыяду”.
Сообщения могут отправлять только зарегистрированные пользователи.
Для просмотра скрытого содержимого вы должны войти или зарегистрироваться на сайте.








КОНТАКТЫ:
Адрес: | ул. Седых, 10 |
Телефон: | 243-04-21 |
E-mail: | gymn9@minsk.edu.by |
Сайт: | gymn9.minsk.edu.by |