Народны літаратурны музей Пімена Панчанкі

Визитная карточка музея:
Музейная экспазіцыя ўключае ў сябе асабістую бібліятэку П. Панчанкі, зборнікі яго твораў, кнігі пісьменнікаў з аўтографамі, Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР.
Профиль: | Литературный |
Дата открытия: | 24 октября 2003 года |
Количество залов: | 1 |
На базе музея вядзецца iнтэнсiўная культурна-асветніцкая праца. Падзеямi культурнага жыцця сталiцы сталi літаратурныя сустрэчы з Міколам Аўрамчыкам, Анатолем Вярцінскім, Сяргеем Законнікавым, Генадзем Бураўкіным, Віктарам Шніпам, Людмілай Рублеўскай, Раісай Баравіковай, Верай Буландой, Леанідам Дранько-Майсюком, Уладзімірам Ліпскім, Анатолем Бутэвічам. Падчас такіх вечарын фiксуюцца новыя звесткі пра жыццё паэта, што ўзбагачае музей новымі матэрыяламі для экскурсій.
Замацавалася культурная традыцыя: штогод 23 жніўня адзначаць дзень нараджэння Пімена Панчанкі. Актыўны ўдзел у мерапрыемствах прымаюць школьнікі, настаўнiкi i зацiкаўленая грамадскасць.
У музеі дэманструюцца таксама творы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя П. Панчанку (В. Шніп “Балада”, Я. Хелемскі “Прысвячэнне Пімену Панчанку” і інш.).
Здесь представляем руководителя, активных членов и экскурсоводов.
Тэматычныя: “Гул вайны на Зямлі не сціх…”, “ Мінск у творчасці Пімена Панчанкі”, “Беларусь вачыма Пімена Панчанкі”, “Заакіянскія сустрэчы”, “Пімен Панчанка – змагар за мір”, “Мой добры сябар…” (вершы, прысвечаныя жонцы Пімена Панчанкі – Зоі Кірылаўне), а таксама прэзентацыі.
“Радавод”,
“Дарогамі вайны”,
“Сяброўства, пранесенае праз гады”,
“Асабістыя рэчы”,
“Абаронца міру”,
“Жыццёвы шлях праз фотаздымкі”,
“Далёкія вандроўкі”.
Музейная экспазіцыя ўключае ў сябе асабістую бібліятэку П. Панчанкі, зборнікі яго твораў, кнігі пісьменнікаў з аўтографамі, Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, якімі быў узнагароджаны паэт за заслугі перад Айчынай, віншавальныя папкі з нагоды юбілейных дат паэта з подпісамі пісьменнікаў: І. Мележа, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, М. Аўрамчыка, А. Лойкі, П. Броўкі, А. Макаёнка, У. Караткевіча, Г. Бураўкіна і іншых.
Экспануюцца сувеніры, прывезеныя П.Панчанкам з розных краін свету. За апошнія тры гады паступіла 124 музейныя прадметы.
Для просмотра скрытого содержимого вы должны войти или зарегистрироваться на сайте.







КОНТАКТЫ:
Адрес: | ул. Пимена Панченко, 32 |
Телефон: | 324-69-90 |
E-mail: | sch199@minsk.edu.by |
Сайт: | sch199.minsk.edu.by |