Вытокі
Визитная карточка музея:
2012 год –прынята рашэнне аб стварэнні музея “Вытокі”, прысвечанага гісторыі ўзнікнення і развіцця тэлерадыёвяшчання ў Беларусі.
Профиль: | Исторический |
Дата открытия: | 15.11.2015 |
Количество залов: | 1 |
Выбар такога профілю не быў выпадковым. Па-першае, паўплывала суседства з Белтэлерадыёкампаніяй, па-другое, тэматыка аказалася ўнікальнай, бо падобнага музея не мае ніводная школа нашага горада.
Для таго, каб музей быў адчынены, патрабавалася мець у наяўнасці 100 музейных прадметаў асноўнага фонду.
Пачалася актыўная праца па зборы экспанатаў асноўнага і дапаможнага фондаў музея. Былі вялікія спадзяванні на дапамогу супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі ў папаўненні калекцыі. Аднак дапамогу ў зборыэкспанатаў, на жаль, не ўдалося атрымаць. Нягледзячы на гэта, супрацоўнікі арганізацыі аказвалі неабходную інфармацыйную падтрымку, што было вельмі карысным пры падрыхтоўцы экскурсій па музеі.
Такім чынам, самым складаным пытаннем аказалася арганізацыя пошукавай дзейнасці па зборы арыгінальных экспанатаў.
Але ігэтая праблема была ў хуткім часевырашана з дапамогай адміністрацыі школы, кіраўніка музея, настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў. Фактычна за тры гады была сабрана вялікая калекцыя ўнікальных, каштоўных экспанатаў.
І вось надышоў доўгачаканы момант…
15 лістапада 2015 – адбылося ўрачыстае адкрыццё музея “Вытокі”, на якім прысутнічалі прадстаўнікі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, упраўлення адукацыі, спорту і турызму Першамайскага раёна г.Мінска, РЦДТ “АРТ”, а таксама супрацоўнікі СМІ (“Настаўніцкай газеты” і галоўнага тэлеканала краіны “Беларусь-1”). Гэтая важная для нас падзея была пазней адлюствавана на старонках “Настаўніцкай газеты” ў рубрыцы “Музейная педагогіка” ад 24 .11.2016 у матэрыяле “Увага! Прамы эфір!”, а таксама ў праграмах “Навіны рэгіёна” і “Панарама” 16 лістапада 2015 года.
Кіраўнік музея: Конеў Ілья Дзмітрыевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Тэлефон кіраўніка музея: +375 33 605-13-45
Аглядавая экскурсія па экспазіцыі музея
.
Экспазіцыя музея складаецца з 6 раздзелаў.
- “Падарожжа з Дзедам Барадзедам”. Наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй і героямі самай папулярнай перадачы БТ для дзетак “Калыханкай”, а таксама даведаюцца пра радыёкалыханку “Вячэрняя казка”. На інфармацыйным стэндзе “Тэлебачанне дзецям” размяшчаюцца фотаздымкі першых герояў калыханкі. У асноўным музейным фондзе знаходзяцца фотаздымкі супрацоўнікаў радыёкалыханкі (з асабістага архіву Шведавай Н.), арыгінальны сцэнар “Вячэрняй казкі” 1994 года выпуску, ліст ад слухачоў радыёперадачы.
- Час змен: пачатак радыёвяшчання.Гэты раздзел распавядае пра тое, як на тэрыторыі БССР з’явілася і развівалася радыёвяшчанне.Тут можна ўбачыць фотаздымкі супрацоўнікаў радыё, будынкаў, у якіх размяшчалася радыёстанцыя, а таксама арыгінальныя экспанаты: рэпрадуктар, радыёлы, радыёпрыёмнікі, навушнікі, дыктафон і інш. Экскурсаводы знаёмяць гасцей і з гісторыяй узнікнення мінскага радыёзавода – прадпрыемства, на якім былі выпушчаны першыя айчынныя радыёлы і тэлевізары.
- Гісторыя гуказапісу. У дадзенай частцы экспазіцыі можна ўбачыць, як мяняліся носьбіты інфармацыі ад пласцінак да сучасных карт памяці. Асноўная ўвага надаецца грампласцінкам – сімвалу ХХ стагоддзя. Наведвальнікі разглядаюць грампласцінкі розных памераў, матэрыялаў, гукавыя паштоўкі, музычныя сувеніры. Затым слухаюць запісы на прайгравальніку.
- Дыяпраектар: ад даўніны да сучаснасці.Экскурсаводы знаёмяць гасцей з гісторыяй узнікнення дыяпраектараў. Затым дэманструюць працу дыяпраектара “Экран”, мабільнага прыбора для прагляду слайдаў, паказваюць старыя фотаслайды.
- Ля вытокаў беларускага кінематографа. Дадзены раздзел распавядае пра гісторыю ўзнікнення “Беларусфільма”, пра фільмы, знятыя на кінастудыі. На стэндзе можна ўбачыць афішы першых беларускіх фільмаў. Наведвальнікі маюць магчымасць паглядзець у музеі ўрыўкі старых фільмаў.
- Тэлебачанне: учора, сёння, заўтра. Гэта частка экспазіцыі паказвае трансфармацыю тэлетэхнікі ад 50-ых гг. да нашых дзён, асноўная ўвага надаеццатэлевізару “Нёман”, аднаму з першых тэлевізараў айчыннай вытворчасці, народнай марцы50 — 60-ых гг. На інфармацыйным стэндзе можна ўбачыць фотаздымкі дыктараў БТ, тэлевышку, аператарскія камеры і г.д. Таксама наведвальнікі маюць магчымасць патрымаць у руках аператарскую камеру, якую падаравалі музею супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі на адкрыцці музея.
режим работы музея.
Сообщения могут отправлять только зарегистрированные пользователи.
Для просмотра скрытого содержимого вы должны войти или зарегистрироваться на сайте.
КОНТАКТЫ:
Адрес: | Минск, ул. Парниковая, 5а |
Телефон: | (017) 219-37-47 |
E-mail: | https://20minsk.schools.by/ |
Сайт школы | https://20minsk.schools.by/ |