Музей "Успамiн"
Музей “Успамін” сярэдняй школы №109 Заводскага раёна г. Мiнска працуе пад дэвізам “Знайсці, зберагчы, перадаць” i налічвае болей 250 экспанатаў асноўнага фонду.
Профиль: | Исторический (этнографический) |
Дата открытия: | 1980 г. (рек. 2009 г.) |
Количество залов: | 1 |
Музей “Успамін” сярэдняй школы №109 Заводскага раёна г. Мiнска працуе пад дэвізам “Знайсці, зберагчы, перадаць” i налічвае болей 250 экспанатаў асноўнага фонду. А пачыналася гiсторыя музея ў 1991г.
Экспазіцыя музея “Успамін” складаецца з дзвух частак. Першая частка- “Сялянская хата”, гэта месца, дзе ў прамым сэнсе слова можна дакрануцца да старыны. А якая ж сялянская хата без печкі? Побач люльку павесілі, каля печы- ложак. Ёсць “бабін вугал”, у якім знаходзяцца прадметы хатняга ўжытку: збаны, маслабойкі і іншыя сялянскія рэчы.
Другую частку музея займаюць прадметы апрацоўкі ільну, калаўроты з прасніцамі, а таксама асобныя дэталі ткацтва і прадзення: бёрды, матавілы, верацёны і іншыя прылады.
Ёсць у нашым музеі “цуды” – гэта асабліва каштоўныя экспанаты, якія маюць цікавую гісторыю.Адным з такіх “цудаў” з’яўляецца нацыянальны дзявочы касцюм. Яго падаравала прапрабабуля нашай вучаніцы Вікторыі Кашпар, якая працавала пакаёўкай у Нясвіжскім замку.
Іншыя “цуды”: прыстасаванне для вырабу каўбас, куфэрак шаўца абутку, драўляная ступа-стаяк з таўкачом, патэфон з пласцінкамі.
Асноўнымі сродкамі камплектавання музея сёння з’яўляюцца экспедыцыі па Смалявіцкаму раёну, вёсках В.Сціклева і В.Трасцянец, а таксама пошуковая праца.
На базе музея праходзяць урокі беларускай мовы і лiтаратуры, гісторыі, працоўнага навучання. Цікавыя ўрокі для вучняў пачатковай школы: “Што можна зрабіць з дрэва і гліны”, “Што рабілі рукі бабулі”.
Савет музея арганізоўвае і праводзіць святы: “Гуканне вясны”, “Каляды”, “Масленіца”, “Вялікдзень”.
Здымкі сюжэтаў БТ для дзіцячай праграммы “Бум”, “Твой фармат”, “Добрай раніцы, Беларусь”.
На тэлеканале СТВ з музея вялася перадача “Як мы захоўваем нашу спадчыну”.
Вечарыны, прысвечаныя памяці ( напрыклад, вечарына класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча з удзелам кампазітара Эміля Наско, гісторыка Анатоля Валахановіча і ансамбля БГЭУ “Элегія”, які выканаў песні на словы Максіма Багдановіча).
Руководитель музея:
Шеховцева Лилия Францевна
тел. 317-40-02
Экскурсіі:
1.Ткацтва: посцілкі, ручнікі, дываны, абрусы
2. Ганчарныя промыслы: гладышы, посуд для смятаны, гаршкі
3. Вырабы з дрэва: ступы, маслабойкі, даёнка, карыта, дзяжа
4. Прылады сялянскай працы: сярпы, каромыслы, граблі, пілы, тапары і інш.
5. Беларускае нацыянальнае аддзенне: кашулі, спадніцы, фартухі, капелюшы, андарак, паясы,
6. Старажытная вышыўка: рушнікі, падушкі, дорожкі, сурветкі, абрусы, фіранкі
Экскурсии проводятся на русском и белорусском языках.
Есть возможность проводить экскурсии для иностранных граждан (французский, английский языки).
Экспазіцыя музея “Успамін” складаецца з дзвух частак.
Першая частка- “Сялянская хата”, гэта месца, дзе ў прамым сэнсе слова можна дакрануцца да старыны. А якая ж сялянская хата без печкі? Побач люльку павесілі, каля печы- ложак. Ёсць “бабін вугал”, у якім знаходзяцца прадметы хатняга ўжытку: збаны, маслабойкі і іншыя сялянскія рэчы.
Другую частку музея займаюць прадметы апрацоўкі ільну, калаўроты з прасніцамі, а таксама асобныя дэталі ткацтва і прадзення: бёрды, матавілы, верацёны і іншыя прылады.
Пн-Пт 9.00-18.00
Сообщения могут отправлять только зарегистрированные пользователи.
Для просмотра скрытого содержимого вы должны войти или зарегистрироваться на сайте.
КОНТАКТЫ:
Адрес: | улица Ангарская 24 |
Телефон: | 317-40-02 |
E-mail: | sch109@minsk.edu.by |
Сайт: | sch109.minsk.edu.by |